|
Вёска ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай
воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка
Вольскага. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у 1897
г. 54 двары, 334 жыхары, 312 дзесяцін зямлі. У
1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага,
затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства
Польшчы. У 1921 г. 65 двароў, 349 жыхароў. 3
12.10.1940 г. веска (96 двароў, 471 жыхар) у Галімшчынскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3
28.6.1941 г. да 9.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г.
арганізаваны калгас «Радзіма». 3 2.12.1961 г. у
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. цэнтр
калгаса «Радзіма», 253 жыхары. Цяпер вытворчая
брыгада гэтай гаспадаркі. Дзейнічаюць клуб,
комплексна-прыемны пункт, магазін. У 1999 г. 73
двары, 157 жыхароў.
|